Вандалін Пуслоўскі
Вандалін Пуслоўскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1815 |
Смерць |
ліпень 1884 (68 гадоў)
|
Род | Пуслоўскія |
Бацька | Войцех Пуслоўскі |
Маці | Юзэфа Францаўна Друцкая-Любецкая (1780—1830) |
Жонка | Ядзвіга з Язерскіх |
Дзеці | Марта |
Вандалін Пуслоўскі (1814 — 1884[1]) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Уладальнік Косава Слонімскага павета, дзе збудаваў палац. Калекцыянер, аматар мастацтваў, нумізмат, цікавіўся архітэктурай і археалогіяй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам Войцеха Пуслоўскага і Юзефы з роду Друцкіх-Любецкіх, меў старэйшага брата Францыска Ксаверыя (1806—1874). Між іншым, атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Дворышча[2][3].
Пабудаваў фабрыку сукна ў Хомску[4]. Гэта была першая фабрыка з паравым рухавіком на Палессі.
У Косаве з яго ініцыятывы пабудаваны ў 1838 годзе неагатычны палац праекту Францішка Яшчалда.
Пасля смерці брата Францішка Ксаверыя Пуслоўскага валодаў Крулікарняй.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]З жонкай Ядзвігай з Язерскіх мелі дачку Марту (1859—1943, у шлюбе Красіньская), яка большасць жыцця правяла ў Варшаве. Памерла ў эміграцыі ў Ніцы[5].
Зноскі
- ↑ Informacja o śmierci na stronie Biblioteki Kórnickiej PAN (польск.)
- ↑ Дворышча (стар. 47)
- ↑ ЦДГА Літвы. ф.394, воп. 8, ад. зах. 1944, арк. 39.
- ↑ Grzegorz Rąkowski, Czar Polesia, Rewasz, Pruszków 2001 (польск.)
- ↑ Marta Pusłowska (польск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8., с. 7.
- Polski Słownik Biograficzny, Tom XV, Kozłowska Zofia — Kubicki Stanisław, 1970, s. 159 [Biogram Marty z Pusłowskich Krasińskiej]
- Polski Słownik Biograficzny, Zeszyt 122, Pułaski Antoni — Rabski J., 1986, s. 417—418 [biogram Franciszka Ksawerego]